Работа в Голиафы
У компании нет отзывов

Отзывы сотрудников о компании Голиафы

Об этой компании ещё нет ни одного отзыва
Ваш отзыв может стать первым!
Оставить отзыв

Представитель компании? Вы можете попросить своих сотрудников поддержать вас и оставить честный отзыв о компании.

Запросить отзывы

ПРА НАС


У чым наша ідэя?

Ідэя нашага праекта вельмі простая –рабіць, збіраць і распаўсюджваць электронныя версіі беларускіх кніг і стаць найлепшай пасрэдніцкай пляцоўкай паміж аўтарамі і выдавецтвамі, з аднаго боку, і чытачом – з іншага.


У чым нашы асаблівасці?

Мы робім стаўку на актыўнае прасоўванне беларускіх кніг у інтэрнэце і ствараем універсальны партал для знаёмства з аўтарамі і іх кнігамі. Дзякуючы сучаснаму дызайну і зручнаму інтэрфейсу вы з лёгкасцю можаце набыць кнігі, якія вам спадабаліся, і ўжо праз імгненне чытаць іх на сваіх мабільных прыладах альбо кампутарах.


Як гэта працуе?

На сваім сайце мы знаёмім вас з цікавымі кнігамі, распавядаем пра навінкі і бестсэлеры, парадкуем па жанрах і рэйтынгах. Вы выбіраеце, што вам спадабалася, і з дапамогай самай звычайнай банкаўскай карткі плаціце за асобнік. Праз хвіліну вы ўжо маеце магчымасць спампаваць яе на свой гаджэт і атрымліваць асалоду ад чытання. Ці проста забіваць час…)


Чаму мы бярэм грошы?

Бо за кніжкі трэба плаціць. Заплачаныя вамі грошы ідуць аўтару, які стварае твор, і на падтрымку нашага праекта, які дазваляе данесці электронную кнігу ад аўтара да вас – чытача. Так прынята ва ўсім цывілізаваным свеце. Калі вы заходзіце ў кнігарню, вам жа не раздаюць кнігі бясплатна? Мы цвёрда верым, што час пірацтва для культурных людзей зышоў у нябыт…


Мы заахвочваем аўтараў

Аўтары, якія ўжо паспелі выдаць папяровую кнігу, могуць зрабіць у нас яе электронную версію. А новых аўтараў запрашаем зрабіць адразу зрабіць у нас электронную кнігу. Гэта нашмат танней, чым друкаваць папяровае выданне.


Мы плацім ганарары

Мы бясплатна размяшчаем кнігі у нашых партнераў (сярод якіх такія агульнавядомыя платформы як iTunes, GooglePlay, Amazon і інш.) і плацім строга вызначаны ганарар за кожны прададзены электронны асобнік.


Мы ўпэўненыя ў поспеху

Мы сапраўды лічым, што за электроннымі кнігамі, якія можна чытаць на разнастайных мабільных прыладах, ляжыць будучыня. І мы вельмі хочам, каб дзякуючы новым тэхналогіям цікавая беларуская кніга дайшла да як мага шырэйшай аўдыторыі па ўсім свеце. Галоўнае, каб у вас быў інтэрнэт.